weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
19.10.2017 15:32 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На адзін бар’ер стала менш: у Маладзечне з’явіўся новы пандус

Ілюстрацыйнае фота cmm.ru.

Не так даўно жыхарка Залесся Дар'я Ліс пісала ў "РГ" пра тое, як сутыкнулася з адсутнасцю пандусаў у адным з платных медыцынскіх цэнтраў Маладзечна.

Сюды Даша прыехала зрабіць прышчэпку ад грыпу.

Аб праблеме дзяўчына напісала ў Кнізе скаргаў і прапаноў, а таксама ў СМІ.

Кіраўнікі цэнтра прыслухаліся да пацыенткі і літаральна праз два тыдні з правага боку ганку з’явіўся металічны пандус.

– Здорава, што ў медыцынскім цэнтры з’явіўся зручны пандус, – кажа Даша. – Шкада, што ўладальніку спатрэбілася шмат часу, каб зразумець неабходнасць безбар’ернага асяроддзя. Але ўсё добра, што добра заканчваецца.

Па словах Дашы, у наступны раз яна таксама папросіць Кнігу скаргаў, але ўжо для таго, каб напісаць падзяку.

– Ведаю, многія чакалі з’яўлення пандуса, але ніхто не адважваўся напісаць пра гэта ў Кнізе скаргаў, – падзялілася Даша.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.

А вось і новы пандус. Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце