weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
19.10.2017 11:00 , AЎТАР(Ы): Паводле newsroom.kh.ua

У Харкаве 20-гадовая дзяўчына на «Лексусе» збіла на пераходзе пешаходаў: загінулі шэсць чалавек

Фота: newsroom.kh.ua.

У Харкаве (Украіна), вечарам 18 кастрычніка, на вуліцы Сумскай, аўтамабіль "Лексус" вылецеў на тратуар, і перакуліўся.

Па папярэдніх дадзеных, аўто праехала на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з «Фальксвагенам Туарэг». Менавіта з прычыны гэтага ўдару «Лексус» выехаў на ходнікі.

У выніку ДТЗ загінулі шэсць чалавек, яшчэ шэсць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, сярод іх дзве жанчыны знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль вылецеў на тратуар, дзе на пешаходным пераходзе стаялі людзі і чакалі зялёнае святло, каб перайсці вуліцу.

Паліцыя Харкава пачала крымінальную справу. За парушэнне правілаў дарожнага руху, прадугледжанае зняволенне тэрмінам ад 7 да 12 гадоў. Паліцыя называе імя дзяўчыны – Алена Зайцава.

Фота newsroom.kh.ua.

Фота newsroom.kh.ua.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце