weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
24.10.2017 16:48 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Вілейцы паставяць баявую машыну. Дзе?

Фота: INTERPOLIT.

У хуткім часе ў Вілейцы паставяць баявую машыну дэсанта, расказаў "Рэгіянальнай газеце" начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Сяргей Паўлоўскі.

У горад яе павінны прывесці работнікі вілейскай ЖКГ з вайсковай часці Любанскага раёна.

– Пакуль вырашаем папяровыя справы, –  кажа Сяргей Фёдаравіч. – Як толькі дакументы будуць у парадку, работнікі ЖКГ паедуць за машынай.

Дзе паставяць, пакуль не вырашылі. Пад машыну плануюць заліць невялікі пастамент. Вельмі спадзяёмся, што надвор’е не перашкодзіць, кажа начальнік аддзела.

Ужо на месцы, у Вілейцы, машыну пафарбуюць.

Па словах Сяргей Паўлоўскага, у рэгіёне такія машыны ёсць. Падобная стаіць у Мядзеле.

.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце