10.11.2017 08:49
,
Прыйшла ў госці, скрала фотаапарат і тэлефон

Фота: perm.aif.ru.
31 кастрычніка маладзечанскія следчыя скончылі крымінальную справу жыхаркі Смаргоні.
22-гадовая смаргонка прыехала ў Маладзечна да сваёй цёткі. Разам яны пайшлі да цётчынага знаёмага ў адзін з дамоў на Вялікім Гасцінцы.
Падчас распівання спіртнога дзяўчына заўважыла ў суседнім пакоі тэлефон і фотаапарат. Яна незаўважна забрала сабе гэтыя рэчы.
Цётцы пасля сказала, што гэта яе ўласны тэлефон і яго трэба прадаць. Тэлефон у жанчын купілі на рынку. За атрыманыя грошы яны працягнулі піць.
Па словах старшага следчага маладзечанскага РАСК Юрыя Багушэвіча, пры затрыманні дзяўчына не адразу прызналася ў крадзяжы. Аднак пры вобыску ў яе сумцы знайшлі скрадзены фотаапарат. Прададзены тэлефон таксама знайшлі і вярнулі гаспадару.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments