weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
10.11.2017 11:56 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У вілейскім каледжы ў лістападзе распачаўся грыбны сезон: сабралі першы ўраджай вешанак

Вілейскія вешанкі. Фота Святланы Мацукевіч.

Пра гэта распавялі ў вілейскім каледжы.

Пару месяцаў таму грыбы пачалі вырошчваць у падвале аднаго з інтэрнатаў.

Для гэтага мяшкі напоўнілі прэлай саломай і насыпалі ў іх міцэліі – насенне грыбоў.

Галоўным натхняльнікам быў дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў. Ён кантраляваў працэс вырошчвання грыбоў, за якім сачылі таксама майстры  Алена Фірс, Наталля Сянько і загадчыца інтэрната Наталля Корсак.

Праз паўтара месяца праз спецыяльныя дзіркі, зробленыя ў мяшках, выраслі грыбы-вешанкі. З васьмі мяшкоў грыбоў сабралі больш за 20 кілаграмаў.

Грыбы навучэнцы групы павароў будуць выкарыстоўваць на практыцы.

Па словах навукоўцаў, вешанка – вельмі карысны для арганізма грыб.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце