weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
14.11.2017 10:04 , AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

У вучэбцы, дзе служыў Коржыч, распускаюць сяржантаў – новых набіраюць з баявых частак

Фота: sputnik.by.

Працягваецца "разбор палётаў" пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамілі, што ў трэцяй школе, дзе служыў Коржыч, цалкам замяняюць сяржанцкі склад: тых, хто не затрыманы, адправяць служыць у іншыя часці, на іх месца перавядуць сяржантаў з «баявых» частак.

Магчыма, створаць сістэму рэгулярнай ратацыі сяржантаў.

Трохі раней там жа, у Печах, салдатам дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, хай і прымітыўныя.

Таксама варта дадаць, што крыніцы «Нашай Нівы» з розных частак сігналізуюць пра пастрожванне афіцэрскіх абавязкаў у беларускім войску. Сілы спецаперацый, сувязь, спецназ афіцэры цяпер на рэгулярнай аснове ладзяць начныя праверкі, павялічыўся час знаходжання афіцэраў з асабовым складам, у некаторых часцях маюць паставіць камеры.

Салдатам загадана паведамляць пра малейшыя парушэнні статутных адносін.

Міністэрства абароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе. Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў адзначыў, што «рэалізуецца цэлы комплекс захадаў»: маўляў, замена сяржантаў можа быць адным з яго элементаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце