weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
28.11.2017 11:26 , AЎТАР(Ы): catholic.by

Католікі Беларусі скіравалі ліст Лукашэнку з просьбай зрабіць 1 лістапада выхадным днём

Фота: ragna.by.

Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву каталіцкіх вернікаў зрабіць выхадны дзень для ўшанавання памяці памерлых.

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і па яе даручэнні ліст Аляксандру Лукашэнку накіраваў старшыня епіскапату Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пра гэта іерарх паведаміў у каментарыі Catholic.by. Паводле яго слоў, у многіх краінах свету 1 лістапада з’яўляецца выхадным днём.

«1 лістапада Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень мы таксама наведваем могілкі, і па традыцыі ўжо вечарам гэтага дня набажэнствы цэлебруюцца ў інтэнцыі памерлых, вельмі часта – на могілках», – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Іерарх дадаў, што ў шэрагу краін свету, дзе жывуць католікі і пратэстанты, 1 лістапада на дзяржаўным узроўні зроблены выхадным днём і адпавядае касцёльнай традыцыі.

«Дзень усіх памерлых мы пачынаем адзначаць 1 лістапада. Калі гэты дзень будзе вольным, ён стане добрай нагодай памаліцца не толькі ў касцёле, але і на могілках. Разам з тым, гэта прывядзе да балансу з Праваслаўнай Царквой, дзе вернікі маюць выхадны дзень – Радаўніцу».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч дадаў, што з падобнымі прапановамі звярталіся ў епіскапат Беларусі і свецкія вернікі.

«У Беларусі жыве шмат змешаных сем’яў – католікаў і праваслаўных. У такіх сем’ях гэта пытанне адчуваецца яшчэ больш востра: праваслаўны можа пайсці і памаліцца ў гэты дзень на могілкі, а ў католікаў – гэта рабочы дзень», – нагадаў Мітрапаліт.

Сatholic.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце