weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
29.11.2017 10:44 , AЎТАР(Ы): БелТА

Жыхар Ляхавічаў хацеў заразіць былую жонку ВІЧ-інфекцыяй

Фота: uralinform.ru.

Жыхар Ляхавічаў арганізаваў замах на былую жонку, каб праз ін'екцыі заразіць яе ВІЧ-інфекцыяй, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучанка.

Драма разгулялася ўвечары 27 лістапада. Каля 19:40 у Ляхавіцкі РАУС звярнулася 38-гадовая жанчына і распавяла, што ў двары дома невядомы ўдарыў яе ў нагу медыцынскім шпрыцом.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што гэта быў 33-гадовы раней судзімы жыхар Ляхавічаў. У той момант ён быў п’яным. Мужчына затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Падчас расследавання высветлілася, што ініцыятарам злачынства стаў 41-гадовы жыхар райцэнтра, былы муж пацярпелай.

«Маючы намер заразіць ВІЧ-інфекцыяй экс-жонку, ён арганізаваў і кіраваў злачынствам. За ўзнагароду ў $50 падгаварыў раней судзімага мужчыну з дапамогай ін’екцыі ўвесці былой жонцы заражаную кроў.

Злачынны намер хуліган не давёў да канца, бо ў шпрыц набраў незаражаную кроў «, – растлумачыў Сяргей Дученко.

Заказчык злачынства затрыманы. У дачыненні да яго Ляхавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па артыкуле «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека».

Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да 13 год.

БелТА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце