weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
05.12.2017 09:33 , AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Розніца ў заробках у Беларусі паміж найбяднейшымі і найбагацейшымі – у 8 разоў. А ў сярэднім – 841 рубель

Фота: Michael DeLeon.

Паводле дзяржаўных статыстыкаў, беларусы ў сярэднім зарабляюць 841 рубель. Пры гэтым аднак, заробкі найболей багатых спецыялістаў ажно ў 8 разоў большыя, чым у тых, хто зарабляе меней за ўсіх, паведамляе Tut.by.

Найболей за ўсіх па-ранейшаму зарабляюць спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага забеспячэння. У кастрычніку сярэдні заробак у іх складаў 3516 рублёў.

Другое месца належыць працаўнікам сферы пасажырскага паветранага транспарта – 2566 рублёў. А трэцяе – у банкіраў і страхаўшчыкоў – 2047 рублёў. Першую дзясятку топ-заробкаў замыкаюць працаўнікі фірм тэлекамунікацыі з 1348 рублямі.

Дзясятка ж найменшых заробкаў за кастрычнік таксама традыцыйная: цырульнікі – 426 рублёў, працаўнікі сферы сацыяльных паслуг – 461 рубель, сфера культуры, музеяў і бібліятэк – 471 рубель.

Ненашмат болей зарабляюць прадстаўнікі творчых прафесій – 521, выхаваўцы, настаўнікі і выкладчыкі – 570, працаўнікі жывёлагадоўлі – 574, воднага транспарту – 586 і дробныя адміністратары – 607 рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ўключае падаходны падатак і абавязковы страхавы ўзнос працаўніка. Ўзносы працадаўцаў на сацыяльнае страхаванне работнікаў не ўключаюцца ў сярэднюю заработную плату.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце