weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
13.12.2017 09:50 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Віляйчанкі напісалі пісьмо ў Адміністрацыю Прэзідэнта з просьбай пабудаваць у Вілейцы новы анкадыспансер

Віляйчанкі напісалі зварот да Прэзідэнта. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 12 да 18 снежня жыхары Вілейшчыны могуць паставіць свае подпісы пад зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта аб будаўніцтве новага анкадыспансера ў Вілейцы, распавяла "Рэгіянальнай газеце" віляйчанка Жанна Гардынец.

Зварот аб будаўніцтве новага анкадыспансера ў Вілейцы ці яе аколіцах падрыхтавала ініцыятыўная група, якая на працягу некалькіх месяцаў змагаецца за перанос гэтай установы з будынка былой турмы.

У звароце віляйчане адзначылі, што лячэнне хворых на анкалогію ў вілейскім дыспансеры не адпавядае сучасным нормам і ўяўленням пра медыцынскую дапамогу. Пры гэтым звяртаюць увагу, што не маюць ніякаяй асабістай зацікаўленасці і ніякіх прэтэнзій да працы медыкаў вілейскай ЦРБ.

– Подпісы збіраем па горадзе і па вёсках, – расказала «Рэгіянальнай газеце» Жанна Гардынец. – Цешыць, што сустракаем шмат неабыякавых людзей, якія ставяць свае подпісы і гатовыя дапамагчы.

На наступным тыдні зварот накіруюць у адміністрацыю Прэзідэнта.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце