Буся, Кузя і храпун Рыкі. Акцыя «Мой гадаванец» працягваецца

Дамініка і Кузя.
Удзельнік № 19
Матвей і Буся
Удзельнік № 20
Кузя і Дамініка
Удзельнік №21
Анжаліка і Рыкі
Анжаліка назвала фота, якое даслала ў рэдакцыю, «Патрыёткі».
— На дадзены момант мопсіку паўтара гадкі, на фота 4 месяцы. Рыкі — адзіны мопс, які не сядзіць на месцы. Вельмі шустрая і надта ж любіць усіх)) Праўда, за цукерку гатовая прадаць сваіх гаспадароў. І Рыкі дакладна перахрапе любога члена нашай сям’і.
Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас [email protected] сумеснае фота з вашым сабакам.
Мы разам з вамі выберам не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.
Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека.
У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.
Фота прымаюцца да 18 снежня.
У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».
Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.
Усім удачы і перамогі!