weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
15.12.2017 10:31 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Хаскі, спаніелька і беспародныя, але не менш любімыя Март і Ірма. Акцыя «Мой гадаванец»: знаёмства працягваецца

Ірына і Індыяна.

Акцыя "Падарунак гадаванцу" працягваецца. Да 18 снежня вы можаце даслаць фотаздымак свайго хатняга любімца і выйграць падарунак і яму, і сабе. 

Удзельнікі № 22

Вольга, Март і Ірма.

Вольга напісала нам:

— Заўсёды ведала, што калі вырасту — абавязкова завяду сабаку. І таму з пераездам у новы дом з першага дня з’явілася сабака. Узяла я шчанюка ў валанцёраў, таму што не хацела купляць сабаку, калі іх так шмат прападае на вуліцах… А праз некаторы час стала і сама дапамагаць знайсці добрыя рукі бяздольным сабакам. Так у маім доме з’явіўся худы спалоханы шчанюк, які так нікому і не спадабаўся і таму ён застаўся жыць у мяне. Так у маёй першай сабакі Ірмы з’явіўся сябар Март. 

Удзельні № 23 

Кай і Кацярына

На фота гадаванец Кацярыны сібірскі хаскі Кай, яму 7 тыдняў.

— Яго можна лічыць чацвёртым дзіцем у сям’і, бо розніца з малодшай дачушкай 2 дні.Наш Кай адрозніваецца наравістым і свабодным характарам.Пры гэтым ён вельмі прыязны і гуллівы.Спадзяемся, што хутка Кай зможа пакатаць нас на санках,а пакуль мы яго катаем)

Удзельнік № 24

Ірына Цар і Індыяна

Ліст у рэдакцыю Ірына даслала ад імя сваёй любіміцы:

— Каб мая спаніэлька магла гаварыць, яна б расказала наступнае:

«Мяне завуць Індыяна, але гэта толькі па дакументах. Для гаспадыні я Прыгажунька, Катлетачка, Чуся, пітоміца-Індоміца, Ніф-Ніф…усё і не пералічыць! Я разумная, прыгожая, ласкавая, цікавая. А якая таленавітая! Умею і лапы даваць (нават заднія!), і нырца. Спяваю пад любімыя мелодыі і рохкаю амаль як кабанчык. Магу за лічаныя хвіліны раздраконіць усе папяровыя рэчы ў кватэры, згрысці шкарпэткі альбо панчохі, схавацца так, што не знойдуць (а калі знойдуць, то не выцягнуць!) Спаць люблю пад коўдрай, а падарожнічаць выключна седзячы ў каго-небудзь на каленях. А яшчэ я абсалютны чэмпіён па па выкраданню смакоццяў! Напэўна, я збалаваная гарэза. Але ў Царскай сям’і нават сабака адчувае сябе Прынцэсай!»

1.     

Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас [email protected] сумеснае  фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выберам не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца  да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце «Мой гадаванец».

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

Усім удачы і перамогі! 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце