weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
15.12.2017 10:21 , AЎТАР(Ы): Паводле belsat.eu

"Тает лёд" па-беларуску: на полі з каровамі ў Валожынскім раёне (Відэа)

Фота: nashzeleniymir.ru.

Вясковыя вандроўкі Віктара Шукеловіча прыносяць усё новыя адкрыцці ды неспадзяванкі.

Вясковыя вандроўкі Віктара Шукеловіча прыносяць усё новыя адкрыцці ды неспадзяванкі.

Гэтым разам лёс прывёў вядоўцу праграмы «Вяскоўцы» на «Белсат» да гаспадароў, якія трымаюць 5 кароў ды самі вырабляюць тварог, масла ды сыр. Віктар энергічна ўключыўся ў працу ды ўсімі сіламі спрабаваў дапамагчы новым знаёмым.

Героі праграмы распавялі вядоўцу пра самае галоўнае ў прыгатаванні малочных прадуктаў, пачыталі вершы, падзяліліся сваім захапленнем беларушчынай ды расказалі, чаму лепш працаваць на самога сябе ды не мець начальнікаў.

Гаспадары з Брылькоў падкрэсліваюць, што іх хатнія вырабы маюць шмат аматараў у Беларусі, а іх сыр, да прыкладу, прыйшоўся даспадобы і французам.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце