weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
16.12.2017 08:31 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На Вілейшчыне правядуць конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў

Ілюстрацыйнае фота ptamka.ru.

Ад 18 снежня журы конкурсу пачне выбіраць самы прыгожы святочна аздоблены будынак у Вілецы і Вілейскім раёне, распавялі ў райвыканкаме.

Пераможцаў будуць вызначаць у некалькіх намінацыях: ацэняць лепшае аздабленне двара, лепшае аздабленне ўстановы адукацыі, лепшае святочнае аздабленне фасада кватэры (лоджыі, акна, балкона). Яшчэ сярод наміцацый – лепшае аздабленне ўстановы здравааховы, культуры, прадрыемства гандлю і грамадскага харчавання, прамысловага прадпрыемства і аб’ектаў, што абслугоўвае ЖКГ.

Удзельнічаць могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія пададуць заяўку да 17 снежня па электроннай пошце [email protected] або ў пісьмовым выглядзе на адрас: Вілейка, вуліца Партызанская, 40, кабінет 6.

Журы ацэніць аб’ём навагодняга аздаблення, яго ўнікальнасць, выкарыстанне сучасных экалагічных матэрыялаў, ілімінацыю, падсветку.

Вынікі падвядуць да 22 снежня. Пераможцы атрымаюць дыпломы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце