weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
05.01.2018 11:08 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Плыўцоў у басейн павінны былі запусціць у канцы снежня, аднак тэрміны адклалі да лютага

Надпіс сіняй фарбай на сцяне застанецца да лета. Пасля касметычнага рамонту, магчыма, знікне..

У басейн “Маладосць”  завезлі два віды пліткі: блакітную і цёмна-сінюю. У чашы цяпер працуюць рабочыя, кладуць другі слой гідраізаляцыі.  Дырэктар СДЮШАР прафсаюзаў  Павел Герасімюк расказаў, што плыўцоў плануюць запусціць у ваду ў канцы года, аднак у студзені стала зразумела, што працы закончыць не паспеюць, таму новы тэрмін прызначылі на люты. 

– Я баюся называць канкрэтную дату, бо мы планавалі закончыць працы ўжо ў лістападзе, але з-за недахопу фінансавання тэрміны змясціліся. 

Рамонт у басейне – гэта першы рамонт за 47 гадоў.

І то гаворка ідзе не пра глабальную рэканструкцыю, а толькі пра рамонт чашы з вадой. Распранальні рамонт не закране, як і надпіс на сцяне: “Прывітанне ­ўдзельнікам спаборніцтваў”.

– Да “Дажынак” мы зрабілі прыгожы фасад, а вось унутры ўсё як было страшнае, так і засталося. Канешне, мы плануем зрабіць і касметычны рамонт, але не раней за лета. Не з’явіцца ў басейне і вышка.

– Яе і прыбралі таму, што яна не выконвала сваёй функцыі. Мы не вучым дзяцей скачкам у ваду, а наяўнасць вышкі – гэта дадатковая адказнасць і небяспека. Задача нашай установы – вучыць дзяцей плаванню і аказваць паслугі насельніцтву ў іх імкненні да здаровага ладу жыцця.

– Ці пацярпеў трэніровачны працэс у дзяцей, што займаюцца плаваннем?

– Канешне, трэніровак стала менш, але мы не можам не падзякаваць усім тым, хто пайшоў нам насустрач і прыняў у свае басейны нашых дзяцей. Па-першае, гэта басейн электрычных сетак. Але ім мы плацім грошы, аддзел адукацыі, спорту і турызму дамовіўся з басейнамі 11 і 14 школ. А вось спартыўна-забаўляльны цэнтр адзіны, хто не пайшоў нам насустрач.

Што датычыцца працы ўсёй установы, то трэніроўкі па спартыў­най гімнастыцы прахо­дзяць, як і раней.

Даведка “РГ” :  Басейн “Маладосць” адкрыў свае дзверы для наведнікаў 14 красавіка 1970 года. Даўжыня басейна – 25 метраў, ёмістасць – 900 м3, у басейне ёсць шэсць дарожак па 2,5 метра. Басейн старой канструкцыі, вада ў басейне не заліваецца да краёў, таму ён не падыходзіць для правядзення міжнародных спаборніцтваў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце