weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
05.01.2018 09:28 , AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымаў беларускамоўны святар з Валожыншчыны

Віктар Перагудаў. Фота з сацыяльных сетак..

Адразу пасля Новага года Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэмію "За духоўнае адраджэнне", якая ўручаецца на праваслаўнае Раство. Сёлета яе ўладальнікамі сталі тры арганізацыі і дзве асобы.

Найбольш адметна, што адным з лаўрэатаў стаў протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у мястэчку Івянец Валожынскага раёна.

Айцу Віктару 60 гадоў, ён родам з Валожына. Святарствуе ўжо больш за 20 гадоў. Па першай адукацыі — мастак. Гэта адбілася на ягонай далейшай дзейнасці: ужо два разы ў Івянцы ён робіць з Саюзам мастакоў пленэр «Святасць зямлі беларускай».

Віктар Перагудаў размаўляе ў жыцці на беларускай мове, таксама на ёй служыць у царкве, праводзіць нядзельную школку, размаўляе з вернікамі.

У Івянцы айцец Перагудаў пабудаваў царкву ў гонар Еўфрасінні Полацкай, а таксама крыптавую царкву у гонар святога Міны, епіскапа Полацкага. Стварыў дом міласэрнасці «Вікторыя» ў вёсцы Пральнікі, дзе апякуецца дзецьмі-інвалідамі з Івянецкага дому-інтэрната.

Айцец Віктар мае сталыя сувязі з беларускай дыяспарай. Напрыклад, адзін з найбольш значных дзеячаў эміграцыі Янка Запруднік, наведваючы Беларусь, штораз прыязджае ў івянецкую царкву, дапамагаў пры будаўніцтве і грашовымі сродкамі, і малітвай.

Віктар Перагудаў звяртаўся да мітрапаліта Філарэта, каб ён узнагародзіў Запрудніка. У выніку Запруднік быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага ад БПЦ.

Цяпер айцец Перагудаў жыве ў Ракаве. Мае дзвюх дачок.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце