У Маладзечне “Івека” збіла пешахода

Фота: vk.com.
У Маладзечне 52-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Івека” па вуліцы Чарняхоўскага ў напрамку Вілейкі. Машына наехала на 45-гадовага мясцовага жыхара. Ён перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам.
У выніку пешахода даставілі ў бальніцу з дыягназам: “спалучаная траўма, закрытая чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені, закрыты пералом лобнай косці, закрытая траўма паяснічнага аддзела пазваночніка”. Пешаход не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, інфармуе ДАІ Мінскай вобласці.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе пешаходам праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць, асабліва пры пераходзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Пераходзіць праезную частку толькі ў месцах, устаноўленых правіламі дарожнага руху. І не варта грэбаваць такім важным элементам бяспекі ў цёмны час як флікер. Кіроўцам рэкамендуе не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў, дзе ў любы час на дарозе можа апынуцца пешаход.