weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
09.01.2018 14:34 , AЎТАР(Ы): УУС Гроднааблвыканкама

У Ашмянах невядомы мужчына абліў бензінам аператара АЗС

Фота: YouTube.

Крымінальную справу па факце хуліганства завялі ў Ашмянах у адносінах да невядомага мужчыны, якога шукае міліцыя, піша uvd.grodno.by.

Напярэдадні Новага года жыхарка Ашмян ішла па адной з вуліц райцэнтра, раптам да яе падбег незнаёмы мужчына і з невялікай ёмістасці абліў яе дызельным палівам. Мужчына збег, больш нічога не зрабіўшы.

Жанчына адразу звярнулася ў міліцыю з заявай. Сама яна падчас інцыдэнту не пацярпела, сапсаванай аказалася толькі куртка.

Пацярпелая працуе аператарам на мясцовай АЗС.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце