weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
10.01.2018 13:42 , AЎТАР(Ы): Паводле youtube.com

Падчас ралі МАЗ зваліўся з пяціметровага пясчанага пагорка (Відэа)

Фота: wikipedia.org.

Спартыўны грузавік МАЗ сарваўся з пяціметровага пясчанага пагорку, пасля чаго перакуліўся на бок. Неймаверны кульбіт здарыўся падчас ралі-рэйду "Дакар" і быў зафіксаваны на камеру. Што цікава, ужо праз 10 хвілін спорткар пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаяў на колах і ў выніку нават аказаўся шосты на фінішы.

Інцыдэнт адбыўся за кіламетр ад фінішу аднаго з самых складаных спецучасткаў на тэрыторыі Перу.

Беларускі пілот Сяргей Вязовіч вырашыў праехаць насып з бакавым ухілам проста «ў лоб», аднак не ўлічыў пяціметровы абрыў. Добра-такі разагнаўшыся, грузавік паляцеў з вялізнага бархана, нягледзячы на спробы гоншчыка рэзка затармазіць. Машына звалілася рамай у пясок і ад удару перакулілася на бок. Сутыкненне было настолькі моцным, што грукат быў чутны за кіламетр.

У той жа час грузавік абсалютна не пашкодзіўся. Праз 10 хвілін на дапамогу прыйшоў МАЗ Аляксея Вішнеўскага, які з дапамогай троса вярнуў машыне звыклае становішча. МАЗ аказаўся цалкам спраўным. Нават аліва не выцекла. Гоншчыкі адразу ж завялі аўтамабіль і здолелі фінішаваць на шостым месцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце