weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
10.01.2018 16:02 , AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

У Беларусі ўпершыню ў гісторыі з’явіўся залацісты шакал (Фота)

Фота: belta.by.

Залацісты шакал папоўніў афіцыйны спіс сысуноў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БелТА супрацоўнік навуковага аддзела нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Вадзім Пракапчук.

Рэдкі для Беларусі від здабылі падчас палявання 9 снежня 2017 года ў ваколіцах вёскі Хабовічы Кобрынскага раёна.

Каб ідэнтыфікаваць невядомую жывёлу, інфармацыя і фатаграфіі былі размешчаны на паляўнічым інтэрнэт-форуме. Аператыўная сувязь дазволіла не згубіць найкаштоўнейшы асобнік: тушка і шкура жывёлы трапілі ў рукі навукоўцаў.

Узоры тканак былі заспіртаваныя і адпраўленыя ў Мінск.

Дэталёвы аналіз ДНК, праведзены спецыялістамі навукова-практычнага цэнтра Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з выкарыстаннем міжнароднай базы дадзеных, пацвердзіў, што ўзоры тканак належаць даросламу самцу залацістага шакала.

«Такім чынам, гаворка ідзе пра новы, 82-і па ліку, від тэрыяфаўны Беларусі. Знакавым з’яўляецца менавіта тое, што гэта першы асобнік, для якога ёсць поўная навуковая атрыбутыка: этыкетка, чэрап, шкура, генетычныя ўзоры», – адзначыў Вадзім Пракапчук.

Залацісты шакал галоўным чынам насяляе паўднёвыя раёны Еўропы, Азію. У апошнія гады назіраецца пашырэнне арэалу яго пражывання з істотным прасоўваннем на поўнач. Так, звера ўжо неаднаразова адзначалі ў Польшчы, Літве, Латвіі. Ён аддае перавагу адкрытай прасторы – закінутыя меліярацыйныя сістэмы з мноствам каналаў, зараснікамі хмызнякоў, трыснягу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце