weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
10.01.2018 15:02 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Маладзечне маці-пенсіянерка парэзала сына падчас сваркі

Фота: Kherson.life.

30 снежня мінулага года у адной з кватэр па вуліцы Міру ў Маладзечне 59-гадовая маці выпівала разам з 36-гадовым сынам. "Мерапрыемства" скончылася трагедыяй.

Выпіўшы, маці і сын пачалі сварыцца. Жанчына схапіла нож і адзін раз пырнула ім сына ў грудзі.

Потым дапамагла яму легчы на ложак і патэлефанавала ў «хуткую».

Цяпер сын праходзіць лячэнне ў бальніцы. Па словах Юрыя Багушэвіча, старшага следчага Маладзечанскага РАСК, жыццю пацярпелага нічога не пагражае.

Жанчыну затрымалі. Раней яна судзімая не была. Цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце