weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
10.01.2018 12:33 , AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Учора жанчына пацярпела ў аварыі ў Радашкавічах

Фота: allaboutmycar.ru.

Каля васьмі гадзін раніцы 9 студзеня у Радашкавічах 57-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Вольва S60” пры выездзе з другараднай дарогі на вуліцу Савецкую не саступіў дарогу.

А па ёй ехала “Рэно Кліо”. Адбылося сутыкненне.

Пасля чаго “Рэно” перакулілася. Кіравала ёй 35-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна. У выніку аварыі яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму  лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, множныя колатыя і выцятыя раны цемянной вобласці. Жанчыну не шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце