10.01.2018 15:43
,
За адмову падвезці яго з бара, маладзечанец пабіў нагамі дзверцу машыны

Фота: MPort.
30 снежня мінулага года 32-гадовы маладзечанец адпачываў з сябрамі ў адным з бараў горада. Выпілі, захацелі дадому, а таксі не знайшлі.
Тады хлопцы папрасілі незнаёмага кіроўцу на мікрааўтобусе «Мэрсэдэс» падвезці іх дадому. Кіроўца адмовіўся.
За гэта 32-гадовы мужчына некалькі разоў стукнуў нагой у дзверы мікрааўтобуса і разам з сябрамі ўцёк.
Гаспадар машыны дагнаў яго ў шостым мікрараёне, затрымаў і патэлефанаваў у міліцыю.
Аказалася, што парушальнік судзімы за хуліганства і адбывае пакаранне без знаходжання ва ўстанове закрытага тыпу.
Сваімі хуліганскімі дзеяннямі мужчына нанёс урон гаспадару машыны ў 370 рублёў. Гэтую суму парушальнік кампенсаваў. Аднак 9 студзеня на яго завялі крымінальную справу.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments