weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
12.01.2018 13:32 , AЎТАР(Ы): намеснік начальніка Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір ХІЛА

Больш за тры тысячы рублёў за навагоднюю рыбалку: на Мядзельшчыне затрымалі браканьераў

Улоў, які каштуе больш за тры тысячы рублёў. Фота забяспечанае Уладзімірам Хілам.

Адразу пасля Новага года супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету затрымалі двух браканьераў на возеры Свір.

Мужчыны паставілі чатыры сеткі і злавілі 19 судакоў, пяць ляшчоў і аднаго карася. Улоў важыў 29 кілаграмаў.

Браканьераў з уловам на беразе сустрэлі інспектары.

Цяпер парушальнікі мусяць заплаціць за ўрон, што нанеслі навакольнаму асяроддзю, 3 тысячы 185 рублёў. Таксама ў іх канфіскавалі сеткі, рыбу і лодку.

Парушальнікі нанеслі шкоду ў асабліва буйным памеры. Таму супраць іх завялі крымінальную справу. Мужчынам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Калі ў вас узнікаюць пытанні, што датычацца аховы дзікіх жывёл, рыбных і лясных рэсурсаў, вы можаце патэлефанаваць у Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50-7-40.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце