weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
12.01.2018 19:09 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як прадпрыемствы сталі цэнтрамі навагодняга настрою: у Вілейцы вызначылі пераможцаў конкурсу на лепшае святочнае афармленне будынкаў

Фота: mlyn.by.

Днямі ў Вілейцы падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў.

Конкурс у сярэдзіне снежня ладзіў аддзел архітэктуры Вілейскага райвыканкама.

Як распавёў «Рэгіянальнай газеце» галоўны архітэктар Вілейскага раёна Дзмітры Гарланаў, журы вызначыла чатырох пераможцаў. На першым месцы – «Буддэталі» і «Зеніт-БелАМА», на другім – Вілейскі доследны лясгас, бронза – у малочнага камбіната.

Па словах Дзмітрыя Сяргеевіча, гэтыя будынкі ўпрыгожылі найбольш эстэтычна і прафесійна. Адзначыў таксама маладзечанскую мэблевую фабрыку і вілейскі вадаканал.

– Дзякуючы гэтым прадпрыемствам віляйчанам не трэба было ісці ў цэнтр горада, каб стварыць сабе навагодні настрой, – лічыць галоўны архітэктар.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце