weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
23.01.2018 14:57 ,

Мікалай Мятліцкі: Назва аб’яднанага клуба Чысці і Маладзечна задаволіць усіх

Мікалай Мятліцкі.

Андрэй Іваненка, старшыня праўлення ФК "Маладзечна-ДЮСШ 4" у сезоне 2017 года сёння на старонках суполкі ФК "Маладзечна" у "Кантакце" агучыў наступную інфармацыю. 

— Сёння ў сценах Мінскага аблвыканкама сустрэліся намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Іванавіч Сірэнка, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Дзмітрыевіч Яхнавец, прадстаўнік ФК «Чысць» Мікалай Мятліцкі і прадстаўнік футбольнага клуба «Маладзечна» Андрэй Іваненка. Вынікам сустрэчы стала прыняцце рашэння аб удзеле аб’яднанай каманды Маладзечанскага раёна ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод каманд першай лігі! У бліжэйшы час будзе падрыхтаваны ўвесь неабходны пакет для праходжання ліцэнзавання, а таксама закрытыя іншыя бюракратычныя пытанні. Такім чынам, пры ўмове атрымання ліцэнзіі ўпершыню за апошнія 14 гадоў Маладзечна будзе выступаць у Першай лізе!

Каб спраўдзіць гэтую інфармацыю, мы патэлефанавалі Мікалаю Шрымфу, намесніку начальніка адукацыі, спорта і турызма Маладзечанскага райвыканкама.

— Да нейкага рашэння яшчэ далёка. Іваненка кажа? Ён мае на гэта права. Пакуль жа афіцыйных дакументаў няма. 

Аднак, у тым, што у сезоне 2018 года будзе выступаць аб’яднаная каманда, упэўнены Мікалай Мятліцкі:

 — Ад пачатку падрыхтоўкі да сезона я гаварыў, што Маладзечанскі раён у нас адзін і прадстаўляць яго ў Першай лізе павінна адна каманда. А тое, што датычыцца афіцыйных дакументаў, мы ўсе прадаставім, выправім, падрыхтуем. 

— Пад якой жа назвай будзе выступаць аб’яднаная каманда? 

— Я думаю, назва задаволіць усіх: і чысцінцаў, і маладзечанцаў. Ёсць жа каманда з назвай «Гарадзея», дзе гуляе ўвесь Нясвіж. Таму, я думаю. нікога не абразіць і не пакрыўдзіць напісанне каманды праз злучок, або з нейкай прыстаўкай. 

— А што датычыцца людзей, якія працавалі з ФК «Маладзечна ДЮСШ 4». Ім знойдзецца месца ў аб’яднанай камандзе? 

— Андрэй Іваненка ўжо працуе з намі. У ФК «Чысць» ён выступіць заснавальнікам разам з Дзмітрыем Ганчаровым. (Дзмітры Ганчароў быў заснавальнікам ФК «Маладзечна-2013- заўвага РГ. ) Вядома, мы будзем запрашаць і гульцоў з Маладзечна. А што датычыцца Сяргея Дараховіча і іншых трэнераў ФК «Маладзечна», я іх ролі ў камандзе не бачу. У нас працуюць кваліфікаваныя трэнеры, таму нехта яшчэ ў трэнерскім штабе наўрад ці будзе запатрабаваны. 

Гуляць аб’яднаная каманда будзе на гарадскім стадыёне ў Маладзечне.

— Па меншай меры першыя гульні, а там, калі падрыхтуем стадыён у Чысці, абавязкова згуляем дома, каб парадаваць чысцінскіх балельшчыкаў. 

Сезон для аб’яднанай каманды пачнецца ўжо 6 лютага. 

— Каб спыніць усе размовы пра тое, што Чысць і Маладзечна ніяк не памірацца, я хачу сказаць, што ўсе мы робім агульную справу. І я хачу толькі аднаго, каб той калектыў, які склаўся ў нас у сезоне 2017 года, працягваў працаваць і надалей. Мы сваімі сіламі дамагліся выхаду ў Першую лігу і зробім усё, каб Маладзечанскі раён загучаў на ўсю краіну. Сколькі б бяссоных начэй мне гэта не каштавала! 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце