weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3197
1 долар 2.0052
100 рас.руб. 3.1516
28.01.2018 17:00 ,

Віталь Качаткоў: каб дзеці выраслі паспяховымі, вучыць шахматам іх трэба яшчэ да школы

Фота: Misstits.

Вывучаючы, як папулярызаваць шахматы ў Беларусі, прыйшлі да крыху нечаканых для сябе, але лагічных высноў.

Аказваецца, мая кніга-брашура “Мат у адзін ход” разлічаная на трох-пяцігадовых дзяцей. І хоць па выніках продажаў за паўгода асноўныя прадаўцы, “Белкніга”, зрабілі справаздачу аб ўстойлівых продажах, і ў планах сёлета запусціць другое выданне, усё ж, асноўных пакупнікоў і спажыўцоў кнігі трэба шукаць не ў школах, а ў дзіцячых садках!

Займальна тое, што ў Расіі ўжо распрацаваныя некалькі рабочых планаў для выкладання шахмат у дзіцячых садках ад 4 да 6 гадоў, і яны паспяхова рэалізуюцца. Свет крочыць сямімільнымі крокамі. Жаданні бацькоў выхаваць вундэркіндаў з пялюшак усё ўзрастае, і ад гэтага расце запатрабаванасць у тым ліку шахматаў. Давайце прасочым працэс амаладжэння гульні на прыкладзе чэмпіёнаў свету.

Вільгельм Стэйніц (ням. Wilhelm Steinitz, англ. William Steinitz, 14 мая 1836, Прага – 12 жніўня 1900, Нью-Ёрк) – аўстрыйскі і амерыканскі шахматыст, першы афіцыйны чэмпіён свету па шахматах (1886 – 1894). У 12 гадоў Вольф пазнаёміўся з шахматамі, захапіўся гульнёй і хутка праявіў заўважны шахматны талент.

Эмануэль Ласкер (ням. Emanuel Lasker, у рускіх крыніцах імя часта запісваецца як Эмануіл: 24 снежня 1868 – 11 студзеня 1941) – нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894 – 1921).

Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з’яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, і працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў. У шахматы яго навучыў гуляць старэйшы брат Бертольд, калі будачаму чэмпіёну было 11 год. Пачынаючы з трэцяга чэмпіёна свету ў свет шахмат урываюцца вундэркінды.

Хасэ Рауль Капабланка (ісп. José Raúl Capablanca, 19 лістапада 1888, Гавана – 8 марта 1942 года, Нью-Ёрк) – кубінскі шахматыст, шахматны літаратар, дыпламат, трэці чэмпіён свету па шахматах.

У аўтабіяграфіі Капабланка пазней распавядаў, што навучыўся гуляць у шахматы ў 4 гады, назіраючы за гульнёй бацькі з калегам. На трэці дзень ён вывучыў, як ходзяць фігуры.

Падчас адной з партый звярнуў увагу таты, што той зрабіў ход не па правілах. У той жа дзень сыграў з бацькам партыю і абыграў.

Аляксандр Алехін (распаўсюджанае напісанне і вымаўленне “Алёхін” памылковае, 19 (31) кастрычніка 1892, Масква – 24 сакавіка 1946, Эшторыл, Партугалія) – рускі шахматыст, які выступаў за Расійскую імперыю, Савецкую Расію і Францыю, чацверты чэмпіён свету па шахматах. Аляксандра навучыла гуляць у шахматы маці, калі яму было 7 гадоў.

Макс Эйве (20 мая 1901, Ватэрграфсмер – 26 лістапада 1981, Амстэрдам) – нідэрландскі шахматыст і матэматык, пяты чэмпіён свету па шахматах. Макс навучыўся гульні ў 4 гады і хутка пачаў перамагаць бацькоў.

Міхаіл Батвінік (4 (17) жніўня 1911 – 5 мая 1995, Масква) – савецкі шахматыст, 6-ы ў гісторыі шахмат і 1-ы савецкі чэмпіён свету. З шахматамі пазнаёміўся ва ўзросце 12 гадоў.

Васіль Смыслоў (24 сакавіка 1921,  Масква – 27 сакавіка 2010, там жа) – савецкі, пазней расійскі шахматыст. Сёмы чэмпіён свету па шахматах. Навучыўся гульні ў 6 гадоў.

Міхаіл Таль (латыш. Mihails Tâls, 9 лістапада 1936, Рыга – 28 чэрвеня 1992, Масква) – савецкі і латвійскі шахматыст, восьмы чэмпіён свету па шахматах. Таль навучыўся чытаць у тры гады, меў здольнасці да матэматыкі – у пяць гадоў памнажаў у галаве трохзначныя лічбы).

Калі яму было 7 гадоў (па іншых дадзеных – 10), бацька навучыў гуляць у шахматы.

Барыс Спаскі (30 студзеня 1937, Ленінград, СССР) – савецкі і французскі шахматыст, 10-ы чэмпіён свету. У дзіцячым доме Барыс у 5-гадовым узросце навучыўся гуляць у шахматы.

Роберт Джэймс (Бобі) Фішэр (англ. Robert James Fischer, 9 сакавіка 1943, Чыкага, ЗША – 17 студзеня 2008 года, Рэйк’явік, Ісландыя) – амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету. Роберту было 6 гадоў, калі сястра Джоан навучыла гуляць у шахматы.

Анатоль Карпаў (23 мая 1951, Златавуст, Чэлябінская вобласць) – савецкі і расійскі шахматыст, дванаццаты чэмпіён свету па шахматах. Гуляць у шахматы яго пачаў вучыць бацька, калі Анатолю было 5 гадоў.

Гары Каспараў (прозвішча пры нара­джэнні Вайнштэйн, 13 красавіка 1963, Баку, Азербайджанская ССР) – савецкі і расійскі шахматыст, 13-ы чэмпіён свету па шахматах, шахматны літаратар і палітык. Бацькі Каспарава захапляліся шахматамі, рашалі задачы, якія публікаваліся ў газеце.

Гары часта сачыў за гэтым і аднойчы падказаў рашэнне, калі яму было 5 гадоў. Пасля гэтага бацька навучыў Гары гульні.

Уладзімір Крамнік – расійскі шахматыст, 14-ы чэмпіён свету. Шахматны талент Валодзі бацькі заўважылі, калі таму было 3 гады.

Вішванатан Ананд – індыйскі шахматыст, 15-ы чэмпіён свету. З шахматамі Ананд пазнаёміўся ў 6 гадоў.

Свен Магнусэн Карлсан (нарв. Sven MagnusØen Carlsen; 30 лістапада 1990 года, Цёнсберг, губерня Вестфол, Нарвегія) – нарвежскі шахматыст, 16-ы чэмпіён свету па шахматах. Гуляць у шахматы 5-гадовага Магнуса навучыў бацька.

Пасля экскурсу ў гісторыю шахмат можна прыйсці да высновы, што аптымальны па­чатак знаёмства з шахматамі – 4-6 год, яшчэ да школы. Што і патрабавалася даказаць.

Таму, дзіцячыя садкі, трымайцеся! У мяне ёсць прапанова да бацькоў, кіраўнікоў дзіцячых дашкольных устаноў Маладзечна і рэгіёна. Калі ў вас з’явіцца вялікае жаданне, – звяжыцеся са мной праз рэдакцыю і я дапамагу арганізаваць працу з шахматамі ў дзіцячым садку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце