weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
12.02.2018 14:51 ,

Домрачава расказала, чаму прыйшла ў гонцы аж 37-й

Фота: sb.by.

Дар'я Домрачава, якая паказала 37-ы вынік у гонцы пераследу на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, падзялілася ўражаннямі ад гонкі.

– Выходзіла на старт, хацела змагацца. На жаль, атрымалася так, як атрымалася. Чацвёртая стральба? Усё ясна і зразумела. Моцны вецер быў дастаткова непрадказальны. Парывы то сціхалі, то зноў аднаўляліся з вялікай сілай. Падчас апошняй стрэльбы як раз быў моцны парыў. Але я ўжо і так разумела, што лідары гонкі адправіліся на дыстанцыю.

Таму вырашыла рызыкнуць: не бачыла сэнсу чакаць. На жаль, рызыка сябе не апраўдала. Застаецца толькі развесці рукамі. Жыццё на гэтым не сканчаецца.

Беларуска Дар’я Домрачава паказала горшы вынік хуткастрэльнасці сярод усіх удзельніц гонкі пераследу на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Золата выйграла немка Лаура Дальмайер, срэбра — у Анастасіі Кузьміной са Славакіі, бронза — у-францужанкі Аніс Бяскон.

Домрачава заняла толькі 37-е месца з шасцю штрафнымі кругамі. У частцы хуткастрэльнасці Дар’я прайграла лідару гонкі Ірэн Кадурыш са Швейцарыі 1.35,2.

Рressball.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце