weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3197
1 долар 2.0052
100 рас.руб. 3.1516
20.02.2018 10:23 ,

Чуткі пра тое, што ў Маладзечне за суткі змяніліся тры трэнеры моцна перабольшаныя

Фота: з сайта by.tribuna.com/.

Справа ў тым, што ні Валер Ветраў ні адзін з братоў Макоўскіх на гэтую пасаду прызначаныя не былі. 

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Мікалай Шрымф. 

Хто, скажыце, гэта прыдумаў? Каб прызначыць чалавека на адпаведную пасаду, павінен быць загад. А ні аднаго дакумента не было. Мужыкі сабраліся на стадыёне, нешта самі вырашылі. Раздулі скандал у інтэрнэце. Відаць, трэба да канца тыдня сустрэцца з імі, пагутарыць па-мужчынскі. Ой, дзеці.

Размова пра змену трэнераў пачалася пасля сустрэчы Міхаіла Макоўскага з фанатамі. 

Сённяшні галоўны трэнер ФК «Маладзечна» Міхаіл Макоўскі: «У 2018 годзе нас чакае «падняніе» футбола»

Пад час сустрэчы ў нядзелю, Міхаіл Макоўскі сказаў, што ўсіх чакае на першай трэніроўцы ў панядзелак. Аднак, сам на трэніроўку не прыйшоў. Яе праводзіў брат Міхаіла Уладзімір Макоўскі. Там жа, на стадыёне, па словах заўзятараў, ён прадставіўся галоўным трэнерам. 

Увечары, у суполцы ФК «Маладзечна» «У кантакце» заўзятары нагадалі, што Уладзімір цягам пяці гадоў не можа займацца каляфутбольнай дзейнасцю. 

І тут жа з’явілася інфармацыя пра тое, што трэнерам стане Валер Вятроў. 

Сёння ўсё ж высветлілася, што загада пра прызначэнне кагосьці на пасаду трэнера пакуль не было. Пытанне застаецца адкрытым, бадай, да канца тыдня. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце