21.02.2018 11:10
,
Бярэ шлюб у 28 год, працуе ў сельскай гаспадарцы і кур’ерам: які ён, сярэднестатыстычны беларускі мужчына?

Фота: marieclaire.ua.
Белстат падрыхтаваў дадзеныя пра беларускіх мужчын, якіх на пачатак года ў краіна налічвалася 4 422 000, ці 46,6 % ад агульнай колькасці насельніцтва.
У асноўным, усе яны жывуць у горадзе, кожны пяты – у Мінску.
Ні адна з сфер дзейнасці не абыходзіцца без мужчынскага ўдзелу, застаецца высокім ўзровень занятасці мужчын у працаздольным узросце (80,4%). Сярэдні ўзрост работнікаў складае 40,2 года.
Пераважна «мужчынскімі» з’яўляюцца такія віды дзейнасці, як «будаўніцтва», «транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць», «сельская гаспадарка», «прамысловасць», «інфармацыя і сувязь».
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments