weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
01.03.2018 16:54 ,

Каляндар: 100 год Брэсцкага міру, 95 год акцёру, што зняўся ў ролі Яўхіма ў «Людзі на балоце»

Фота 34travel.

 2 сакавіка

100 гадоў з дня нараджэння Алеся Бачылы (1918 – 1983), беларускага паэта, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

95 гадоў з дня нараджэння Барыса Уладамірскага (1923 – 1991), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі. Зняўся ў кінафільмах “Чырвонае лісце”, “Першае выпрабаванне”, “Бацька”, “Атланты і карыятыды”, інш.

З лепшых роляў у беларускім рэпертуары: Салавей (“Салавей” З. Бядулі), Яўхім (“Людзі на балоце” І. Мележа), Крыніцкі (“Паўлінка” Я. Купалы).

3 сакавіка

2010. У Вілейцы памёр Анатоль Рогач, выдатны краязнаўца, майстар спорту Беларусі па шашках, аўтар кнігі “Нарачанка і яе берагі”.

Нарадзіўся ў вёсцы Каралеўцы 1 чэрвеня 1947 года.

100 гадоў з часу падпісання Брэсцкага міру (Брэст-Літоўск, 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй, паводле якога Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі.

95 гадоў назад (1923) Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР выдаў пастанову аб перадачы БССР раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважаючым беларускім насельніцтвам.

4 сакавіка

1874. На Смаргоншчыне ў вёсцы Вётхава нарадзіўся Павел Южык, мастак. Працаваў на Вілейшчыне. Скончыў Віленскую рысавальную школу І.Трутнева.

Нейкі час выкладаў маляванне ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1939 – 1944 гадаў – выкладчык малявання ў Залескай школе Смаргонскага раёна. Памёр у 1944 годзе і пахаваны на радзіме.

7 сакавіка

1895. Нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст. Нарадзіўся ў вёсцы Паляны, цяпер Смаргонскі раён. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкама (1918), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду.

Адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў . Быў зняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць. Ад 1922 года – у Чэхіі. Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта. Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Скарыны, загадваў беларускім замежным архівам. Памёр у 1938 годзе ў Празе.

8 сакавіка

Дзень жанчын.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце