weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
03.03.2018 10:05 ,

Больш за 1000 рублёў. Лукашэнка загадаў за год падняць сярэднюю зарплату

Фота vestiprim.ru.

Аб гэтым ён сказаў 2 сакавіка пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама аб выніках працы эканомікі за 2017 год і задачы па забеспячэнню ўстойлівага эканамічнага росту.

«Я ведаю, што стаіць за гістарычна нізкім узроўнем інфляцыі і амаль тысячай рублёў у снежні. Вы ж літаральна выціснулі з прадпрыемстваў гэтую сярэднюю тысячу ў канцы года. Але тры чвэрці насельніцтва практычна гэтай зарплаты не бачылі. У паловы — ніжэй за 650 рублёў. А 10% насельніцтва краіны змаглі зарабіць не больш за 300 рублёў Гэта жыхары ў раёнах, дзе альтэрнатывы ў плане працаўладкавання няма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пакуль не бачыў графік росту зарплаты на 2018 год.

«Але да канца першага квартала ваша задача — вярнуць тысячу рублёў, а на працягу года — перасягнуць гэты паказчык», — паставіў задачу Лукашэнка.

На яго думку, павялічыць гэты паказчык варта за кошт павышэння для катэгорыі работнікаў з нізкім заробкам. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра настаўнікаў, дактарах, працаўніках дзіцячых садкоў, а таксама сацыяльнай сферы і галіны культуры.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце