weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
08.03.2018 08:00 ,

У конкурсе “Раніца закаханых” перамагла студэнтка з Маладзечна

Усяго ўдзельнічалі чатыры фотаздымкі – Валянціны Трухновай, Ігара Някрасава, Марыі Вараховай і Таццяны Лапцік.

Фота з Таццянай абралі 69% удзельнікаў галасавання. Дзяўчына атрымае ў падарунак набор з керамічнай джэзвы і двух кубачкаў для духмянай кавы.
Таццяне 20 год, яна вучыцца на другім курсе мед­універсітэта ў Мінску на стаматолага.

– Раней іграла на гітары, спрабавала з бісерам працаваць, – расказвае Таня. – Але цяпер шмат вучобы, і на штосьці, акрамя яе, часу асабліва не хапае.

На фота яна са сваім маладым чалавекам Уладам.

А здымак зрабіў фатограф Ілля Капытаў.

Таццяна з цяплом прыгадвае школу, маладзечанскую гімназію №7, і педагогаў Таццяну Раткевіч, Ларысу Лазоўскую, Таццяну Сушынскую.

Паўдзельнічаць у нашым конкурсе “Раніца закаханых” Тані прапанавала мама Марына, якая працуе аператарам кацельні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце