weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
09.03.2018 11:45 ,

У Слуцку ў агні загінула бабуля. Пажар пачаўся праз свечку, якая стаяла каля нябожчыка

Фота Novostivmire.com.

Трагедыя адбылася ў Слуцку 8 сакавіка, прыкладна апоўдні.

Пажар пачаўся ў адным з прыватных дамоў у раёне 12 гарадка.

Цела памерлага мужчыны ляжала ў труне ў пакоі, побач стаялі вянкі і гарэла свечка. У гэтым жа пакоі знаходзілася і састарэлая жанчына — ляжачая хворая, інвалід першай групы.

Вянкі загарэліся праз свечку, у пакоі пачалося моцнае задымленне. З-за яго задыхнулася бабуля. Калі сваякі, якія знаходзіліся ў суседнім пакоі, пачулі гар, было ўжо позна. Агонь быў настолькі моцны, што целы людзей моцна абгарэлі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце