weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
09.03.2018 12:26 ,

Вілейскі танцавальны калектыў «Фарсаж» выйграў сертыфікат на 1000 еўра для ўдзелу ў конкурсе ў Грэцыі

Узнагароды. Фота vk.com.

4 сакавіка ў Мінску зладзілі конкурс мастацтваў "Горад шчасця-2018". Вілейскі танцавальны калектыў "Фарсаж" пад кіраўніцтвам Алесі Раздзялоўскай узяў некалькі прызавых месцаў.

Танцоры з Вілейкі ўзялі тры першых месцы і адно другое. Таксама яны атрымалі сертыфікат на 1000 еўра для паездкі на конкурс у Грэцыю.

Узнагароджанне. Фота vk.com.

– Я вельмі хвалявалася, – прыгадвае Алеся падзеі 4 сакавіка. – Быў моцны снегапад. Але дапамаглі шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячнасць бацькоў. Па дарозе дамоў ахрыплым голасам мы спявалі пад гітару.

Па дарозе дамоў. Фота vk.com.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце