weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
10.03.2018 22:28 ,

Каляндар: 100 год БНР, 135 год Францішку Аляхновічу

Фота radabnr.org.

9 сакавіка

100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі.

135 гадоў з дня нараджэння Францішка Аляхновіча (1883, Вільня – 1944), драматурга, публіцыста, празаіка, тэатральнага дзеяча. Яго аповесць “У капцюрох ГПУ” з’яўляецца першым творам сусветнай літаратуры, якая апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта.

Яго п’есы актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Заходняй Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка.

За плённую працу на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне “бацькі навейшай беларускай драматургіі”.

Бацька Францішка, Караль Аляхновіч, нашчадак збяднелага шляхецкага роду з-пад Радашкавічаў, быў прафесійным скрыпачом і працаваў у розных віленскіх тэатральных аркестрах.

1934. Нарадзіўся Юры Гагарын, першы касманаўт Зямлі. Загінуў у 1968 годзе.

1814. Нарадзіўся Тарас Шаўчэнка (-1861), украінскі пісьменнік, мастак, грамадскі дзеяч, заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

Аб’яднаў ў сваіх паэтычных творах жывую гутарковую мову са сродкамі мовы кніжнай, узнёс украінскую літаратурную мову на новы, якасна больш высокі ўзровень.

Шырока карыстаючыся лексікай розных галін навукі і мастацтва, ён фактычна заклаў падмурак тэрміналагізацыі ўкраінскай лексікі.

10 сакавіка

1939. Адкрыўся ў Мінску будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь).

11 сакавіка

115 гадоў з дня нараджэння Тодара Кляшторнага (1903 – 1937), беларускага паэта.

1990. У Мінску адслужаная першая ў навейшай гісторыі грэка-каталіцкая літургія па-беларуску.

13-15 сакавіка

120 гадоў назад (1898) у Мінску адбыўся I з’езд РСДРП. Утварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.

14 сакавіка

95 гадоў назад (1923) у Мінску адкрыты Дом-музей І з’езда РСДРП.

15 сакавіка

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце