weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
10.03.2018 11:09 ,

Восем жанчын, якія змянілі свет

Мы зрабілі падборку жанчын, якія дасягнулі поспеху ў "нежаночых" справах.
  1. Хэдзі Ламар

Гэта папулярная ў 1930-1940-я гады актрыса.

Першай знялася ў кіно аголенай, збегла з замка мужа ў Галівуд, дзе будавала кар’еру.

У час вайны займалася выпрабаваннямі. Яна шукала спосаб кіравання ракетай, які б не змог перахапіць вораг. Яна прыдумала, што калі дыстанцыйна паведаміць каардынаты, выкарыстоўваючы на перадатчыку выпадковы код, можна бяспечна перадаваць інфармацыю.

У 1942 яна з партнёрам атрымала патент «Сакрэтная сістэма сувязі», які апісваў перадачу непраўдзівых каналаў на розных частотах. Праз паўстагоддзя ён стаў асновай для сувязі з пашыраным спектрам, якая цяпер выкарыстоўваецца ў мабільніках і Wi-Fi.

2. Каралева Лізавета ІІ

Каралева Вялікабрытаніі — манарх, што правіў найдаўжэй у гісторыі.

У час вайны яна служыла, атрымала падрыхтоўку механіка. Атрымала званне лейтэнанта.

Любоў да аўтамабіляў каралева не згубіла цягам усяго жыцця, прычым імкнецца кіраваць сама.

3. Марыя Складоўская-Кюры

Адкрыла прынцыпы радыёактыўнасці. Першая жанчына, што стала Нобелеўскім лаурэатам.

4. Маргарэт Гамільтон

Вядучы інжынер-праграміст праекта «Апалон». Значную частку кода для бартавога камп’ютара «Апалона» напісала яна.

5. Валянціна Церашкова

Першая жанчына-касманаўт. Кандыдат тэхнічных навук, прафесар.

6. Амелія Эрхарт

Перая жанчына-пілот, што пераляцела Атлантыку.

7. Ада Лаўлэйс

Першы праграміст у гісторыі. Склала першую праграму для вылічальнай машыны. Дачка Джорджа Байрана.

8. Беатрыса Вэб

Эканаміст і сацыяльны рэфарматар. Адкрыла Лонданскую школу эканомікі. Працавала над першым законам пра мінімальную зарплату.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце