weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3197
1 долар 2.0052
100 рас.руб. 3.1516
12.03.2018 19:02 ,

Зайшоў да сябра ў госці і знайшоў яго труп: следчы распавёў пра здарэнне ў Заскавічах

Фота tkr.su.

9 сакавіка раніцай у Заскавічах ва ўласным доме знайшлі труп мужчыны са слядамі пабояў.

На здарэнне выязджаў старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. Ён распавёў «Рэгіянальнай газеце» падрабязнасці трагедыі:

– Раніцай 9 сакавіка ў міліцыю патэлефанаваў жыхар Заскавічаў. Ён паведаміў, што раніцай прыйшоў у госці да свайго знаёмага, а той ляжыць у верандзе без прыкмет жыцця.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што мужчыну некалькі разоў моцна стукнулі па галаве. Ад гэтых траўмаў ён і памёр.

Стала вядома, што 57-гадовы пацярпелы 8 сакавіка сустрэў ля вясковай крамы свайго 22-гадовага знаёмага. Разам яны пайшлі выпіваць да старэйшага.

– Падчас выпіўкі паміж мужчынамі здарыўся канфлікт. Госць пачаў біць гаспадара, – распавядае Юры Багушэвіч. – Біў рукамі і нагамі па галаве, а пасля сышоў. Па словах падазронага, так ён адрэагаваў на тое, што пацярпелы абразіў яго.

Памерлы мужчына жыў адзін, не працаваў. Падазронага заключылі пад варту.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце