weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
13.03.2018 09:24 ,

Каб на сяле жылося, як у горадзе: заўтра да актывістаў таварыства «ЗОВіК» прыедуць калегі з Германіі

Фота Esp2U.

Заўтра актывісты таварыства "ЗОВіК" сустрэнуцца з аднадумцамі з Германіі.

Немцы прыедуць на Вілейшчыну на тры дні ў рамках праекта «Перыферызацыя сельскіх тэрыторый».

– Праект з нямецкімі партнёрамі «ЗОВіК» ладзіць разам з Беларускім геаграфічным таварыствам, – распавяла «Рэгіянальнай газеце» старшыня «ЗОВіКа» Таццяна Цітуленка. – «Перыферызацыя» – ад слова «перыферыя». Немцы любяць розныя разумныя слоўцы.

Праект накіраваны на тое, каб жыццё людзей на перыферыі, у сельскай мясцовасці, было такім жа зручным, як у горадзе, каб вяскоўцы мелі працу, не баяліся адкрываць уласную справу.

Пілотнай тэрыторыяй праекта абралі вёску Крывое Сяло на Вілейшчыне. Тут ужо стварылі сельскагаспадарчы кааператыў. У Крывое Сяло немцы прыязджалі летась. Яны вучылі вяскоўцаў экалагічнаму земляробству.

Працаваць з нямецкімі гасцямі віляйчане будуць тры дні: у сераду і ў пятніцу – у Крывым Сяле, у чацвер – у Вілейцы, дзе збяруць старшыняў сельвыканкамаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце