weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
13.03.2018 14:24 ,

Пенсіянер прапанаваў жанчынам заплаціць за секс: застаўся і без сексу, і без грошай

Фота decorfabric.ru.

Здарэнне адбылося яшчэ напачатку лютага ў Вілейцы. У адзін з шматкватэрных дамоў зайшлі з бауламі тры смуглыя жанчыны 30-35 гадоў. Яны тэлефанавалі ва ўсе кватэры і прапаноўвалі гаспадарам купіць у іх пасцельныя прыналежнасці.

«Аднак жыхары не спяшаліся пускаць жанчын ў свае кватэры: многіх бянтэжыла неславянская знешнасць і смуглы колер твараў гандлярак, нават ярка рудыя валасы адной з іх зусім не ратавалі становішча. Мабыць людзі атаясамлялі гандлярак з варажбіткай, якія за «Пазалаці ручку» прапаноўваюць расказаць усю праўду», — паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.

У рэшце рэшт, адзін з жыхароў, мужчына каля 80 гадоў, на прапанову купіць што-небудзь з пасцельных прыналежнасцяў, запрасіў жанчын у сваю кватэру. Азнаёміўшыся з асартыментам і выбраўшы ўпадабаныя яму коўдру і падушкі, мужчына згадзіўся набыць іх за 300 рублёў. Разам з жанчынамі ён прайшоў у спальню, дзе з кішэні паліто дастаў пачак 50-рублёвых купюр і паабяцаў, што яны змогуць зарабіць яшчэ больш, калі пагодзяцца задаволіць яго сексуальныя фантазіі.

Нядоўга думаючы, адна з іх пагадзілася на прапанову і пацікавілася, дзе ў кавалера знаходзіцца ванны пакой. Жанчына паскардзілася, што не цячэ гарачая вада, пенсіянер паспрабаваў разабрацца.

Пакуль ён вырашаў праблемы з вадой, дзве жанчыны сышлі.

«Аднак калі на парозе спальні з’явілася яго выбранніца і не пабачыла сваіх сябровак, то яе энтузіязм імгненна вычарпаўся, і яна заявіла, што сам-насам з мужчынам у кватэры не застанецца. Хутка апрануўшыся, жанчына адправілася ўслед за сяброўкамі. Пенсіянер не моцна знерваваўся, так як і сам быў не асабліва ўпэўнены, што ў іх нешта атрымаецца. Праз некаторы час, западозрыўшы няладнае, мужчына кінуўся да шафы: 2000 рублёў у кішэні паліто — як не было», — распавядаюць міліцыянты.

У выніку пенсіянер набраў 102. Аператыўнікі крымінальнага вышуку апыталі пацярпелага і іншых жыхароў. Усе апытаныя сыходзіліся на думцы, што жанчынам 30-35 гадоў. Дзякуючы размешчаным непадалёк ад дома камерах відэаназірання атрымалася ўсталяваць, што гандляркі перасоўваліся на аўтамашыне серабрыстага колеру падобнай на «Пежо-806».

Цяпер іх шукаюць. Калі хтосьці пазнаў жанчын, просьба паведаміць у УУС Мінскага аблвыканкама па тэлефонах: 8 (017) 229 06 87 і 8 (025) 774 11 58.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце