weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
14.03.2018 18:48 ,

Работнікі і выхавацелі білі і гвалтавалі дзяцей у мінскім інтэрнаце для інвалідаў

Фота pravmir.ru.

Міліцыя распавяла падрабязнасці гісторыі з мінскім інтэрнатам №7 для дзяцей з асаблівасцямі развіцця, піша sb.by. Там нядаўна затрымалі дваіх работнікаў за сэксуальны гвалт дзяцей. Высветлілася, што насамрэч усё яшчэ горш, піша Наша Ніва.

«Са 108 дзяцей, якія ўтрымліваліся ў гэтай установе, не менш за траціну падвяргалі сэксуальнаму альбо фізічнаму гвалту», — паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Генадзь Казакевіч на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

«Вельмі многія з выкладчыцкага або выхаваўчага складу альбо самі падвяргалі дзяцей падобнаму гвалту, альбо ведалі, але не перашкаджалі іншым.

Больш за тое, падазраванымі могуць стаць былыя выпускнікі гэтай установы, якія, будучы падвергнутыя гвалту падчас знаходжання там, затым самі станавіліся агрэсарамі», — распавёў Казакевіч.

Паводле яго слоў, распачаты шэраг крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб гэтай установы адукацыі, якія звязаны не толькі з гвалтам у адносінах да дзяцей, але і з іншымі злачынствамі супраць інтарэсаў службы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце