weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
15.03.2018 16:50 ,

Мінчук абразіў жанчыну 8 сакавіка. Яе муж знайшоў крыўдзіцеля і перарэзаў горла

Фота I Like News.

Вечарам 9 сакавіка ў кватэры па вуліцы Даўгабродскай у Мінску з рэзанай ранай шыі быў знойдзены і шпіталізаваны 43-гадовы мужчына. Ноччу ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр у бальніцы.

Міліцыю і медыкаў выклікала яго сястра. Пацярпелы паспеў патэлефанаваць ёй і папрасіць аб дапамозе. Міліцыя вызначыла, што да злачынства мае дачыненне 37-гадовы мінчанін, якога забіты не ведаў.

«Аператыўнікі высветлілі, што 8 сакавіка 43-гадовы мужчына адпачываў у кампаніі разам з жонкай і знаёмай мінчука і нібыта рэзка выказваўся на іх адрас, паводзіў сябе непрыстойна. Муж пра гэта даведаўся і вырашыў пакараць крыўдзіцеля, — распавялі ў міліцыі. — Дзякуючы дапамозе сваіх знаёмых ён высвятліў адрас мужчыны, прыйшоў да яго дадому — вынікам візіту стала забойства».

Падазраванага затрымалі. Ён быў раней неаднаразова судзімы — за рабаванне, хуліганства і ўхіленне ад адбыцця пакарання.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце