weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
15.03.2018 10:08 , AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

«Мы даказалі, што звычайныя людзі могуць дабіцца перамен»: віляйчанка атрымала падарунак і дыплом ад “Рэгіянальнай газеты”

Жанна Гардынец (у цэнтры) лічыць, што перамога ў "Асобе года-2017" - агульная перамога ўсіх, хто яе падтрымаў. Фота Аксаны Ярашонак.

9 сакавіка карэспандэнт “Рэгіянальнай газеты” ўручыла Жанне Гардынец з Вілейкі падарунак і сертыфікат “Асоба года-2017”.

Нагадаем, што ў акцыі “Рэгіянальнай газеты” “Асоба года-2017” Жанну Гардынец падчас галасавання на сайце абралі нашы чытачы. Летась мы пісалі пра тое, што Жанна са сваімі аднадумцамі дабіваецца, каб анкадыспансер у Вілейцы перанеслі з будынка турмы.

– Лічу, што ўзнагарода “прыйшла” якраз у патрэбны час, – падзялілася з намі Жанна Гардынец. ­ – У канцы года мы проста хадзілі па інстанцыях і пісалі пісьмы.

А на сённяшні дзень мы маем ужо пэўны вынік: сітуацыю з анкадыспансерам узяла на кантроль абласное начальства. У красавіку абяцаюць перанесці анкадыспансер з будынка турмы, набыць неабходнае абсталяванне.

Жанна шчыра дзякуе жанчынам, якія падтрымалі яе.

Яна лічыць, што дзейнасць віляйчанак – прыклад таго, як звычайныя людзі, калі збяруцца разам, могуць дабіцца істотных перамен.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце