weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
16.03.2018 09:13 ,

Убачыла пад падушкай кашалёк і не стрымалася: у вілейскай бальніцы ў пенсіянеркі скралі грошы

Фота sputnik.by.

У Вілейскі РАУС звярнулася 84-гадовая жанчына і паведаміла, што ў бальнічнай палаце ў яе скралі 55 рублёў.

Па словах пацярпелай, на ноч яна клала кашалёк пад падушку.

– Раніцай жанчына прачнулася, пералічыла грошы і недалічылася 55 рублёў,  – распавёў «Рэгіянальнай газеце» Аляксандр Путырскі, намеснік начальніка Вілейскага РАСК.

Падчас праверкі супрацоўнікі міліцыі пачалі падазраваць, што грошы скрала 43-гадовая мясцовая жыхарка, якая ляжала з пацярпелай у адной палаце. Падчас допыту падазраваная ўвесь час блыталася ў паказаннях і ўрэшце, прызналася ў крадзяжы.

– Жанчына сказала, што ноччу, калі суседка па палаце заснула, яна ўзяла з-пад падушкі кашалёк, выцягнула 55 рублёў і паклала яго на ранейшае месца. Пацярпела спала і нічога не пачула, – распавёў Аляксандр Путырскі.

Фотаздымкі з месца здарэння uvd-mo.gov.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце