weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4033
1 долар 2.1241
100 рас.руб. 3.1913
17.03.2018 18:56 ,

Горад і яго жыхары на фотаздымках Беркі Бермана: у Вілейскім музеі з’явіцца новая экспазіцыя

Вілейская сінагога ў 1930-я гады. Фота Беркі Бермана.

У бліжэйшы час у Вілейскім краязнаўчым музеі пачне працаваць новая доўгатэрміновая экспазіцыя "Вілейка. Горад і яго жыхары".

– Мы заўважылі, што цікавасць наведнікаў да вайсковай тэматыкі паступова зніжаецца, – распавяла «Рэгіянальнай газеце» дырэктар музея Надзея Аўдзей.

Таму супрацоўнікі цяпер працуюць над стварэннем новай экспазіцыі. Нагадаем, што да гэтага часу ў музеі прадстаўлялі экспазіцыю «Дзве вайны – памяць адна».

Па словах Надзеі, цяпер наведнікі змогуць пабачыць фотаздымкі вілейскага фатографа Беркі Бермана, прадметы з паўсядзённага жыцця яўрэяў Вілейкі, дакументы, фотаздымкі з вілейскай гімназіі, якая месцілася да вайны на месцы сучаснай школы №3.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце