weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
17.03.2018 17:00 , AЎТАР(Ы): Паводле pravo.by.

Мінадукацыі вызначыла мінімальны парог балаў на ЦТ. Для вайсковых ВНУ ён найніжэйшы

Фота 1prof.by.

Гэта вынікае з адпаведнай пастановы Мінадукацыі, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Па беларускай і рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў уключна, для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю — ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 19 балаў, па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Грамадазнаўства», «Геаграфія» і замежных мовах — адзнакі ад 0 да 24 балаў.

Па другім прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія» і замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанскі, кітайскі) — адзнакі ад 0 да 14 балаў.

Што тычыцца набору ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на вайсковыя факультэты ВНУ і шэраг сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў, то нездавальняючымі лічацца толькі адзнакі ад 0 да 6 па ўсіх прадметах.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце