weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 25° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
17.03.2018 10:27 ,

У Беларусі стала магчымым вывучэнне ўкраінскай мовы ў школах

Фота nn.by.

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла навучальную праграму факультатыўных заняткаў «Украінская мова» для V0-IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Вучэбная праграма размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале Беларусі, піша «Наша Ніва».

Цяпер зацікаўленыя асобы могуць звяртацца да дырэктараў беларускіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў з мэтай арганізацыі ўрокаў украінскай мовы.

Зараз украінцы Беларусі (як і палякі, літоўцы, яўрэі), маюць рэальную магчымасць рэалізаваць права на вывучэнне роднай мовы на ўзроўні пачатковай і базавай школы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце