weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4544
1 долар 2.0882
100 рас.руб. 3.1726
17.03.2018 19:14 ,

У Польшчы выйшаў з турмы чалавек, які адсядзеў 18 гадоў за забойства, што не здзяйсняў

Томаш Каменда. Фота wiadomosci.gazeta.pl.

Праз памылку польскай юстыцыі Томаш Каменда ў 2000-м годзе быў асуджаны на 25 гадоў за забойства, якога ён не здзяйсняў. У чацвер па рашэнні гарадскога суда Уроцлава мужчына быў вызвалены і выйшаў на волю, паведамляе ТАСС.

Томаш Каменда быў абвінавачаны польскім судом у згвалтаванні і забойстве 15-гадовай дзяўчыны, здзейсненым у 1997 годзе пасля дыскатэкі ў вёсцы Мілошыцы. Адзінай доказам супраць яго стаў яго волас, знойдзены на шапцы забітай. Пры гэтым 11 сведак пад прысягай пацвердзілі суддзям, што ў дзень забойства Каменда знаходзіўся ў іншым месцы.

Сам абвінавачваны ўсё адмаўляў, а потым даў паказанні, што на дыскатэцы ён усё ж быў. На судзе Каменда адмовіўся ад сваіх папярэдніх паказанняў, заявіўшы, што яны былі выбітыя з яго ў паліцыі пад катаваннямі.

Нягледзячы на ўсе гэтыя абставіны, суд прысудзіў яго да 25 гадоў турэмнага зняволення.

«Я думаў, што не выйду з турмы жывым, таму што мяне збівалі сукамернікі, упэўненыя ў тым, што я забіў непаўнагадовую», — распавёў Каменда журналістам. Ён прызнаўся, што спрабаваў забіць сябе, але яго выратавалі іншыя зняволеныя.

Факты, якія пацвярджаюць недатычнасць Каменды да інкрымінаваных яму злачынстваў, былі выяўленыя спецыяльна створанай следчай групай. У падрыхтаванай следчымі справаздачы сцвярджаецца, што частка доказаў, праз якія Каменду адправілі за краты, была сфальсіфікаваная.

«Калі пацвердзіцца, што нявінны чалавек правёў у сценах турмы 18 гадоў, то супраць тых, хто дапусціў такую фатальную памылку, павінна быць распачата следзтва», — пракаментаваў сітуацыю міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра.

Інфармацыі пра магчымую выплату Томашу Каменду кампенсацыі за гады, праведзеныя за кратамі, пакуль не паступала.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце