weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
18.03.2018 13:59 ,

Санстанцыя расказала, дзе і ў якіх грыбах летась знаходзілі радыяцыю

Фота GoodFon.

За мінулы год спецыялісты цэнтра абследавалі 192 аб’екты з кантролем магутнасці дозы гама-выпраменьвання.

Правяралі аб’екты пры адводзе ўчасткаў пад будаўніцтва, пры здачы аб’ектаў, рэканструкцыі ці капітальным рамонце. Гама-фон на даследаваных аб’ектах не перавышаў натуральны фон для адкрытай мясцовасці.

На ўтрыманне радыенукліду цэзію-137 даследавалі 170 пробаў вытворчага сектара – прадукты, лекі, ваду з цэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння. Усе пробы не перавышалі норму.

З асабістых гаспадарак даследавалі 100 проб. З іх пяць пробаў грыбоў апынуліся забруджанымі радыенуклідамі.

Перавышэнне дапушчальных узроўняў цэзію ў тры разы знайшлі ў курачках з Чарчонава Маладзечанскага раёна. Перавышэнне ў 11,3 раза знайшлі ў сушаных лісічках з Налібоцкай пушчы Валожынскага раёна. У сем разоў – у сушаных лісічках з Заскавічаў, у 2,2 раза – у свежых курачках з Турэц-Баяраў.

Штогод праводзяць маніторынг тэрыторый населеных пунктаў, якія падлягаюць радыяцыйнаму кантролю – такіх сем вёсак хоўхлаўскай зоны. Уся даследаваная прадукцыя з прыватных гаспадарак – садавіна, гародніна, малако – не перавышала
дапушчальныя ўзроўні.

Пры нарыхтоўцы і продажы дзікарослай прадукцыі і ад прадпрыемстваў, і ад прыватных асоб перавышэнняў дапушчальных узроўняў не было.

Радыяцыйная абстаноўка па Маладзечне і раёне застаецца стабільнай, выпадкаў радыяцыйных аварый не ўстаноўлена.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце