weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
19.03.2018 10:33 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Хажовец два дні змагаецца з паводкай пры дапамозе рыдлёўкі і сякеры (Фота)

Фота Наталлі Тур

У двары дома па вуліцы Лугавой у Хажове стаіць карабель. І на пытанне, куды плыць на ім, дакладна адкажуць іншыя хажоўцы, жыхары вуліцы Гагарына, 26, якія гэтай вясной аказаліся ў цэнтры “мора”.

Мора з талага снегу, што ідзе з палёў, затапіла і вароты, і агарод, і склеп, і гараж.

На пад’ездзе да дома нас сустракае гаспадар з рыдлёўкай. Арцём Лантас, так завуць гаспадара, цягам двух дзён сякерай і рыдлёўкай прабіваў шлях ва­дзе, якая бяжыць з палёў да іх на ўчастак.

– Праблема з затапленнем у нас існуе кожны год. Мы прывыклі, што дом наш у нізіне, таму кожная вясна пачынаецца аднолькава. Але летась, вы памятаете, паводкі такой не было. Ды і будаўніцтва па суседстве таксама.

Арцём паказвае на дом насупраць, які толькі будуецца.

– Сусед перарыў канаву, па якой вада сцякала туды, на лог. А калі мы пайшлі з ім сварыцца, што праз яго самадзейнасць у нас ледзьве не патануў гараж, сусед адказаў: “Выбачайце”.

Пры гэтым, расказвае мужчына, рашэнне ў іх праблемы простае, толькі вось сельсавет чамусьці не хоча ісці насустрач.

– Я звяртаўся да старшыні Хажоўскага сельвыканкама Сяргея Шупляка з просьбай выдзеліць трактар, каб пачысціць заросшы лог. Каб той лог зрабіць ніжэйшым за ўзровень дарогі, то вада там бы і збіралася.

А праблема, як высвятляецца, не толькі ў прыватнай уласнасці гаспадароў дома па вуліцы Гагарына, 26.

Талы снег затапіў і вялізную частку сельскагаспадарчых угоддзяў.

– Тут і год таму засеўшыя трактары цягалі адзін аднаго. А цяпер, напэўна, тут усё бур’яном зарасце, бо на сельскагаспадарчай тэх­ніцы сюды не пад’­едзеш.

Шчасце, што трапіліся адэкватныя людзі

Старшыня сельвыканкама Сяргей Шупляк ведае пра гэту праблему.

– Я гутарыў і з тымі, і з тымі. Разумею праблему жыхароў, у нас штогод там праблема. Я сам выязджаў на месца, паглядзеў. Сапраўды,  вядзецца будаўніцтва, чалавек рабіў сябе пад’езд да ўчастка. Але паабяцаў, што ўсе хібы выправіць, як толькі будзе дазваляць надвор’е. Гэта шчасце, што трапіліся адэкватныя людзі, якія разумеюць, што ўчынілі нязручнасць суседзям. Мы ж у сваю чаргу пракладзём там трубы. І спадзяюся, што наступная паводка такіх бедаў не наробіць.

Што датычыцца сельскагаспадарчых земляў, то Сяргей Шупляк упэўнены, што праблем з імі не будзе.

– Пакуль надыдзе пара сеяць там, думаю, зямля падсохне і ўсё там будзе добра.

Арцём Лантас хвалюецца, каб сусед не стаў падсыпаць свой участак перад тым, як вырашыцца праблема з вадой.

– Інакш у нас тут бу­дзе аквапарк. Гараж пакуль затапіла да костачак, склеп – на метр.

А калі не разабрацца цяпер, то на наступны год у двор будзем уязджаць на чоўне.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце